18 красавіка 2026 г.
28.07.2022 11:20
Урад РФ зацвердзіў правілы прыцягнення грамадзян Беларусі да будаўніцтва касмадрома Усходні
Прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін зацвердзіў правілы, якія датычацца прыцягнення беларускіх грамадзян да будаўніцтва касмадрома Усходні, паведамляе ТАСС.
Зацверджаныя Кабінетам міністраў РФ правілы датычацца дзейнасці на тэрыторыі закрытага горада Цыялкоўскі Амурскай вобласці. У прыватнасці, работ па будаўніцтве і рэканструкцыі аб'ектаў наземнай касмічнай інфраструктуры Усходняга. Акрамя вышэйпералічанага, правілы абавязваюць федэральнае казначэйства забяспечыць адкрыццё асабовых рахункаў арганізацыям Беларусі, якія заключылі кантракты, звязаныя з будаўніцтвам касмадрома Усходні.