13.10.2023 09:14

Рабочы візіт у Кыргызскую Рэспубліку

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычніка прыбыў з рабочым візітам у Кыргызскую Рэспубліку. У Бішкеку 13 кастрычніка ён прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД. 

Націсніце для прагляду малюнка 12.10.2023г. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Мерапрыемства традыцыйна пройдзе ў вузкім і пашыраным складах. Кіраўнік дзяржавы прадставіць пазіцыю і прапановы Беларусі па найбольш актуальных пытаннях узаемадзеяння ў рамках Садружнасці.

Чакаецца, што лідары краін СНД прымуць шэраг сумесных заяў.

На пашырэнне патэнцыялу Садружнасці і павышэнне яе ролі на міжнароднай арэне накіравана пытанне парадку дня аб заснаванні статусаў наглядальніка і партнёра СНД.

Запланавана таксама ўнясенне шэрага змяненняў у прававыя акты СНД, абмеркаванне пытанняў актуальнай праблематыкі па шырокім спектры тэм.

На палях саміту будуць абмяркоўвацца і пытанні двухбаковага супрацоўніцтва паміж краінамі - у ходзе сустрэч, перагавораў і ўзаемадзеяння кіраўнікоў дзяржаў. 

 

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

  • Падзяліцца