08.02.2024 09:08

Афіцыйны візіт ва Узбекістан

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў 7 лютага з афіцыйным візітам ва Узбекістан. 

Націсніце для прагляду малюнка 07.02.2024 Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Ля трапа беларускага лідара сустракалі Прэм'ер-міністр Узбекістана Абдула Арыпаў, Міністр замежных спраў Бахтыёр Саідаў, выконваючы абавязкі хакіма (мэра) Ташкента Шаўкат Умурзакаў і Міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік.

Пасля прылёту ў Ташкент Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з узбекскім калегам Шаўкатам Мірзіёевым. Нефармальная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў адбылася ў Лядовым палацы "Хумо Арэна".

Прэзідэнты вырашылі наведаць матч адкрытага чэмпіянату Казахстана па хакеі паміж ташкенцкім клубам "Хумо" і камандай з Астаны "Намад".

Афіцыйныя перагаворы кіраўнікі дзяржаў правядуць у Ташкенце 8 лютага. Сустрэча двух лідараў пройдзе ў фармаце сам-насам і ў пашыраным складзе з удзелам дэлегацый. У цэнтры ўвагі прэзідэнтаў будуць пытанні паглыблення міждзяржаўных адносін, інтэнсіфікацыі гандлёва-эканамічнага і культурна-гуманітарнага ўзаемадзеяння.

Асаблівую ўвагу бакі нададуць развіццю кааперацыйных сувязей у розных галінах прамысловасці, супрацоўніцтву ў сельскай гаспадарцы, навуцы, адукацыі і турызме.

Аляксандр Лукашэнка і Шаўкат Мірзіёеў таксама абмяркуюць рэгіянальны і сусветны парадак дня, узаемадзеянне дзвюх краін у інтэграцыйных структурах і на міжнароднай арэне.

Па выніках перагавораў будзе заключаны шэраг двухбаковых дакументаў. У тым ліку чакаецца падпісанне плана мерапрыемстваў па развіцці супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Узбекістанам на 2024-2025 гады. 

 

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

  • Падзяліцца