20.02.2024 16:46

Нарада з кіруючым складам дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 лютага сабраў нараду з кіруючым складам дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі па пытаннях дзейнасці сілавога блока. 

Націсніце для прагляду малюнка 20.02.2024г. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

"Нам трэба адкрыта і, самае галоўнае, па-мужчынску абмеркаваць найбольш вострыя пытанні ў сферы нацыянальнай бяспекі. Максімальна аб'ектыўна, без прыкрас ацаніць рэальную абстаноўку, якая складваецца ў Беларусі і вакол яе", - сказаў Кіраўнік дзяржавы ў пачатку нарады.

Прэзідэнт падкрэсліў, што ўдзельнікі мерапрыемства, кожны на сваім узроўні, ведаюць абстаноўку. "Давайце паглядзім на абстаноўку праз прызму экзістэнцыйных пагроз. Пагроз, якія ўзніклі не сёння і не ўчора. Вы ведаеце, што мала іх бачыць - трэба разумець глабальную палітычную кан'юнктуру, аб'ектыўна ацэньваць прычыны і перадумовы. Асабліва цяпер, калі свет зноў падышоў да краю прорвы", - заявіў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў неабходнасць на нарадзе зверыць гадзіннікі, ацаніць, наколькі сілавы блок краіны гатовы да магчымых правакацый і нестандартных сітуацый у ходзе маючых адбыцца палітычных кампаній з улікам сітуацыі ў рэгіёне і свеце. "Вядома, мы ведаем свае моцныя бакі, але больш важна паглядзець, дзе варта дапрацаваць, дзе трэба ўзмацніцца зыходзячы з сучасных рэалій. Гэта тыя пытанні, на якіх неабходна зрабіць акцэнт у сваіх дакладах ключавым міністрам сілавога блока. Мы павінны быць максімальна гатовымі да нейтралізацыі рызык і пагроз", - сказаў беларускі лідар. 

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

  • Падзяліцца