20 красавіка 2026 г.
08.05.2025 16:22
Рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расію. Самалёт Кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў аэрапорце Унукава.
08.05.2025-2
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Прэзідэнт 9 мая прыме ўдзел у святочных мерапрыемствах у гонар 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якія пройдуць у Мінску і Маскве.
На Краснай плошчы ў Маскве Кіраўнік дзяржавы разам з замежнымі калегамі будзе прысутнічаць на Парадзе Перамогі. Парадным разлікам па маскоўскай брусчатцы пройдуць і беларускія ваеннаслужачыя.
Увечары таго ж дня ў беларускай сталіцы ля стэлы "Мінск горад-герой" Аляксандр Лукашэнка прыме ваенны парад з нагоды 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь