03.06.2025 08:54

Візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з візітам у Кітайскую Народную Рэспубліку. Візіт прадоўжыцца да 4 чэрвеня.  

У Пекіне пройдзе традыцыйная дружалюбная сямейная сустрэча беларускага лідара са Старшынёй КНР. Спачатку ў фармаце сам-насам, а затым у нефармальнай абстаноўцы Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін, як плануецца, абмяркуюць стан і перспектывы развіцця беларуска-кітайскіх адносін, іх максімальнае напаўненне практычным зместам за кошт рэалізацыі сумесных праектаў і пашырэння шматбаковых ініцыятыў.

У цэнтры ўвагі будуць таксама пытанні міжнароднага супрацоўніцтва.

Праграмай візіту запланаваны і шэраг іншых перагавораў і сустрэч. 

 

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

  • Падзяліцца