20 красавіка 2026 г.
04.06.2025 12:01
Перагаворы з прадстаўнікамі кітайскіх дзелавых колаў
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 3 чэрвеня правёў перагаворы ў Пекіне з прадстаўнікамі кітайскіх дзелавых колаў.
03.06.2025г.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
"Заўтра мы сустракаемся са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам і адно з асноўных пытанняў - гэта машынабудаўнічая галіна і тэхналагічная мадэрнізацыя асобных напрамкаў прамысловасці ў Беларусі, - сказаў Кіраўнік дзяржавы. - Я гэта сказаў таму, каб вы разумелі - гэта не мне належыць выдатная ідэя, якая вельмі патрэбна нашай эканоміцы сёння. Гэта ідэя Старшыні КНР Сі Цзіньпіна, які і ў Кітаі, як мы бачым, у свеце гэта ведаюць, нацэлены на навукова-тэхнічную, скажам нават, рэвалюцыю ў машынабудаванні".
"Я вельмі ўдзячны свайму даўняму сябру і калегу за тое, што ён падключыў Беларусь да гэтага працэсу, які ў Кітаі набраў вельмі высокія тэмпы - мадэрнізацыі і (стварэння. - Заўвага) высокага ўзроўню вытворчасці", - дадаў беларускі лідар.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь