20 красавіка 2026 г.
20.06.2025 15:49
Глава государства констатировал, что уже сложилась добрая традиция встречаться в конце учебного года с выдающимися выпускниками вузов и педагогами. "Настоящее и будущее Беларуси во многом зависит от вас - молодежи. И очень важно, чтобы вы были не то
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 20 чэрвеня сустрэўся са Старшынёй Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным.
У пачатку сустрэчы Аляксандр Бастрыкін уручыў Кіраўніку беларускай дзяржавы ведамасны медаль "80 гадоў Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне".
"Увесь савецкі народ перамог у гэтай вялікай вайне. Беларускі народ унёс велізарны ўклад у гэту Перамогу", - падкрэсліў Старшыня Следчага камітэта Расіі.
"Вы для мяне чалавек не проста вопытны, дасведчаны, разумны, таленавіты, вучоны, што немалаважна сёння. Але і чалавек, з якім можна абмеркаваць любую праблему, параіцца. Вы вельмі адкрыты і шчыры. Нешта, выбачайце за нясціпласць, і ўва мне ёсць такое, як у Вас. Таму ў размовах мы не ўтойваем ніякія праблемы і адкрыта іх абмяркоўваем, нават калі камусьці, магчыма, яны не падабаюцца. Я гэта вельмі цаню", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Асаблівую ўдзячнасць Прэзідэнт выказаў за абсалютную адкрытасць расійскіх следчых у супрацоўніцтве са Следчым камітэтам Беларусі.
"Я гэта не для пратакольнай сустрэчы гавару. Вы сапраўды нам дапамагаеце па ўсіх пытаннях. Па якім пытанні ні звернешся, вы заўсёды адгукняцеся і дапаможаце. Гэта найвялікшая каштоўнасць. Калі б у нас з усімі ведамствамі і з іншымі людзьмі ў Расіі было такое ўзаемадзеянне, у нас наогул праблем не было б. Вы - вялікі прыклад для нашых дзяржаўных служачых у Расіі і Беларусі", - заявіў Кіраўнік дзяржавы.
"Час няпросты, Вы гэта лепш за мяне разумееце, адчуваеце, паколькі паглыблены ў многія працэсы. Ва ўсё. Я гляджу, Вы і на вызваленых тэрыторыях работу знайшлі (ці даручылі вам), немалы кавалак цягнеце. І тэрарыстычныя імкненні ў нашых праціўнікаў і ворагаў вельмі сур'ёзныя, і ўсё гэта зноў на Вас кладзецца ў плане расследавання тых ці іншых злачынстваў на тэрыторыі Расіі", - адзначыў беларускі лідар.
"Я хачу, каб вы разумелі, што ў гэты няпросты час мы з вамі. Мы не ўтойвалі (адзіная ў свеце дзяржава), што мы з Расіяй. Мы былі, ёсць і будзем заўсёды з вамі. На нас вы можаце разлічваць, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Зразумела, мы робім гэта акуратна, асцярожна. Нагала шашку не выхопліваем, як казакі. Але калі ўжо выхапілі, то будзем змагацца разам з рускімі людзьмі, абараняючы нашу агульную Айчыну. Ад гэтага нікуды не дзенешся. Яна ў нас адна, іншай не будзе. Таму дзякую вам за ўсё добрае, што вы робіце для Беларусі і для нашага адзінства, для інтэграцыі нашых дзяржаў".
Аляксандр Бастрыкін растлумачыў, што яго візіт у Мінск - гэта планавая паездка. У беларускай сталіцы адбудзецца рабочая нарада следчых органаў Беларусі і Расіі па актуальных крымінальных справах.
"Дзейнічае наша сумесная следча-аператыўная група па расследаванні генацыду беларускага і расійскага народаў. Гэта работа актыўна прадаўжаецца. Мы ўдзячныя нашым беларускім калегам за тое, што яны даюць нам вельмі шмат матэрыялаў з архіваў. Мы праводзім сумесныя мерапрыемствы і на тэрыторыі Расіі, і на тэрыторыі Беларусі. І дзякуючы ў тым ліку падтрымцы беларускіх калег у Расіі адбыліся ўжо 34 прыгаворы, якія прызналі дзеянні фашыстаў генацыдам", - расказаў Старшыня Следчага камітэта РФ.
Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь