02.12.2025 09:16

Сустрэча з Султанам Амана Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 1 снежня ў Маскаце правёў перагаворы з Султанам Амана Хайсамам бен Тарэкам Аль Саідам. 

Націсніце для прагляду малюнка 01.12.2025г. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Лідары дзвюх краін абмеркавалі ход рэалізацыі важнейшых праектаў двухбаковага супрацоўніцтва, абмяняліся ацэнкамі сітуацыі ў рэгіёне і на міжнароднай арэне.

Быў падкрэслены высокі ўзровень узаемаразумення ў беларуска-аманскіх адносінах, а таксама значны прагрэс, дасягнуты ў выніку серыі ўзаемных візітаў на вышэйшым і высокім узроўнях.

На перагаворах, у прыватнасці, ішла размова аб ходзе выканання дарожнай карты супрацоўніцтва, падпісанай у кастрычніку 2025 года ў Мінску, з акцэнтам на канкрэтныя праекты ў сферы харчовай бяспекі і прамысловасці. Лідары дзвюх краін асобна спыніліся на развіцці ўзаемадзеяння ў сельскагаспадарчай сферы.

Абмяркоўваліся і магчымасці па сумеснай рабоце для развіцця ўзаемавыгадных экспартных паставак прадукцыі, у тым ліку на рынкі краін Азіі і Афрыкі.

Асаблівая ўвага была ўдзелена яшчэ аднаму значнаму буйному сумеснаму інвестыцыйнаму праекту - па стварэнні ў Беларусі цэлюлозна-папяровага камбіната - у развіццё мемарандума, падпісанага ў кастрычніку бягучага года ў Мінску ў час візіту Султана Амана.

Беларускім бокам вылучаны яшчэ шэраг прапаноў па рэалізацыі сумесных праектаў, у тым ліку ў сельскагаспадарчай сферы і гарантаванні харчовай бяспекі. У прыватнасці, размова ішла аб пастаўках беларускіх прадуктаў харчавання і стварэнні сумесных вытворчасцей на тэрыторыі Беларусі.

На парадку дня перагавораў таксама было развіццё ўзаемадзеяння ў турыстычнай сферы - яна ўяўляе ўзаемны інтарэс.

Прэзідэнт Беларусі і Султан Амана ў цэлым адзначылі прагрэс па ўсіх пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва з часу іх апошняй сустрэчы ў Мінску ў кастрычніку гэтага года. 

 

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

  • Падзяліцца