02.12.2025 14:29

Афіцыйны візіт у Алжырскую Народную Дэмакратычную Рэспубліку

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з афіцыйным візітам у Алжырскую Народную Дэмакратычную Рэспубліку. Гэта першы візіт на вышэйшым узроўні ў гісторыі адносін паміж дзвюма краінамі. 

Націсніце для прагляду малюнка 02.12.2025г. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Алжыра Абдэльмаджыд Тэбун правядуць перагаворы ў вузкім і пашыраным складах з акцэнтам на паглыбленні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і рэалізацыі ўзаемавыгадных двухбаковых праектаў. Плануецца абмеркаваць перспектывы паставак тэхнікі і кааперацыі, узаемадзеяння ў аграпрамысловым комплексе, медыцыне, адукацыі і гуманітарнай сферы ў цэлым.

Візіту Кіраўніка дзяржавы папярэднічала шырокая дзелавая праграма - у Алжыры адбыўся сумесны бізнес-форум, прайшлі перагаворы на ўзроўні міністраў, кіраўніцтва прадпрыемстваў і кампаній.

Па выніках перагавораў лідараў краін і візіту ў цэлым будуць заключаны двухбаковыя дакументы па развіцці супрацоўніцтва ў розных сферах.

 

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

  • Падзяліцца