10.04.2026 12:51

Наведванне гульні "Дынама-Мінск" у другім раўндзе плэй-оф КХЛ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 красавіка наведаў першую гульню "Дынама-Мінск" у другім раўндзе плэй-оф Кантынентальнай хакейнай лігі.

Націсніце для прагляду малюнка 09.04.2026г. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

У чвэрцьфінале сезона "зубры" сустракаюцца з казанскім "Ак Барсам", стартавы матч серыі да чатырох перамог адбыўся на "Мінск-Арэне". Госці адкрылі лік у пачатку другога перыяду, асістэнцкі бал набраў беларускі абаронца казанскага клуба Сцяпан Фалькоўскі.

Лік 0:1 не мяняўся больш як паўгадзіны, а за дзве хвіліны да фінальнай сірэны форвард "барсаў" Аляксей Пустазераў аформіў дубль кідком у пустыя вароты. У астатні час Вадзім Мароз скараціў адставанне "Дынама", але перавесці гульню ў авертайм гаспадары не змаглі. У выніку паражэнне - 1:2. 

 

Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

  • Падзяліцца