18 красавіка 2026 г.
15.09.2022 16:04
Сустрэча з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 верасня правёў шэраг двухбаковых сустрэч па прыездзе ў Самарканд на саміт Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Першая - з гаспадаром саміту Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым.
Кіраўнікі дзяржаў цёпла прывіталі адзін аднаго. Сустрэча практычна поўнасцю прайшла ў закрытым для прэсы фармаце. У самым пачатку Шаўкат Мірзіёеў падкрэсліў, што рады сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у старажытным, але вечна маладым Самаркандзе. "Мне вельмі прыемна, што Вы адгукнуліся і прыляцелі на паседжанне Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Зроблена шмат. Скажу шчыра, што было цяжка, але мы ўсё вытрымалі, зрабілі на самым высокім узроўні. Я ўдзячны і Вашым калегам, якія ўсё падтрымлівалі. Таму што з "80 праведзеных мерапрыемстваў дзесьці 50-60 было вышэйшага ўзроўню. Больш за 40 падрыхтавана дакументаў. Сёння са спадаром Сі Цзіньпінам (Старшыня КНР. - Заўвага.) размаўлялі доўга. Ён кажа: "У нас у гісторыі ШАС такога не было", - падзяліўся падрабязнасцямі арганізацыі саміта ўзбекскі лідэр.