18 красавіка 2026 г.
15.09.2022 16:14
19 верасня ў Гродне стартуе Спартакіяда школьнікаў Расіі і Беларусі
У Гродне 19 верасня пяты раз адкрыецца Спартакіяда школьнікаў Расіі і Беларусі, якія пражываюць у сельскай мясцовасці. Мерапрыемства пройдзе пад патранатам Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы. Галоўнымі арганізатарамі Спартакіяды выступаюць Міністэрства спорту Расійскай Федэрацыі і Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь. У рамках спартыўнага спаборніцтва Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь сумесна з Прадстаўніцтвам Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы арганізуе прэс-тур для журналістаў саюзных і рэспубліканскіх СМІ.
Белпрэсцэнтр
Урачыстае адкрыццё Спартакіяды школьнікаў Расіі і Беларусі адбудзецца 19 верасня ў 17.30 у Гродзенскім абласным Драматычным тэатры.
Спартыўныя спаборніцтвы будуць праходзіць па трох відах: баскетбол 3х3 (дзяўчыны), настольны тэніс (юнакі, дзяўчаты), міні-футбол (юнакі).
У Спартакіядзе будуць удзельнічаць 198 юных спартсменаў (па 99 чалавек з Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь), у т.л. удзельнікі спаборніцтваў -168 школьнікаў (2007-2009 г.н.).
Акрамя спартыўнай часткі мерапрыемства для ўдзельнікаў запланавана шырокая культурна-забаўляльная праграма. 19 верасня перад урачыстай цырымоніяй адкрыцця дэлегацыі дзвюх краін прымуць удзел ва ўскладанні кветак ля вечнага агню Помніка савецкім воінам і партызанам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, у парку ім. Жылібера. Далей госці пазнаёмяцца з гісторыяй Гродна падчас аглядных экскурсій, таксама для іх будуць арганізаваны анімацыйная праграма на базе адпачынку "Прывал" і іншыя мерапрыемствы.
Узнагароджанне пераможцаў і ўрачыстае закрыццё Спартакіяды - 24 верасня ў 10.30 у лёгкаатлетычным манежы ДУ «Гродзенскі абласны комплексны цэнтр алімпійскага рэзерву.