18 красавіка 2026 г.
30.09.2022 14:16
Сустрэча са старшынёй расійскай дзяржкарпарацыі развіцця "ЗЭБ.РФ" Ігарам Шувалавым.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 30 верасня правёў сустрэчу са старшынёй расійскай дзяржаўнай карпарацыі развіцця "ЗЭБ.РФ" Ігарам Шувалавым.
Прэс-служба Прэзідэнта
"Вы не толькі даўні наш партнёр, сябар Беларусі, але і кіраўнік буйнога расійскага, я сказаў бы, міжнароднага банка. Банк актыўна развіваецца, нягледзячы на ўсе тыя праблемы, якія нам ствараюць нашы партнёры па той бок. Што тычыцца беларуска-расійскага супрацоўніцтва і удзелу вашага банка, павінен сказаць, што вы прымаеце ўдзел у фінансаванні нашых прадпрыемстваў, інвестыцыйных праектаў, перш за ўсё БелАЭС", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Паводле слоў Прэзідэнта, карпарацыя "ЗЭБ.РФ" можа ўдзельнічаць у рэалізацыі беларуска-расійскіх праектаў, у тым ліку па імпартазамяшчэнні. "Мы канчаткова дамовіліся па гэтых пытаннях, у тым ліку і па стаўках фінансавання. Словам, мы вітаем ваш больш актыўны ўдзел у рабоце ў Беларусі. Будзем усяляк падтрымліваць", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
“Адна ўмова – каб працавалі па правілах, вызначаных у банкаўскай сферы, па законах, якія ў нас у Беларусі. Я ведаю, банкіры вельмі акуратныя ў гэтым плане, стараюцца законы не парушаць. І каб банк быў, асабліва БелЗЭБ, сапраўдным беларускім банкам. Мы аб гэтым з Васілём Станіслававічам (кіраўнік Банка БелЗЭБ Васіль Мацюшэўскі. - Заўв.) гаварылі тры гады таму. Ён абяцаў, што будзе сапраўдным беларусам і сябрам Расійскай Федэрацыі. На гэтых умовах мы заўсёды дамовімся", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Карпарацыя "ЗЭБ.РФ" плануе адкрыць у Беларусі сваё прадстаўніцтва. Прэзідэнт запэўніў, што беларускі бок акажа ў гэтым усялякае садзейнічанне. "Калі ласка, выканаем любыя пажаданні", - сказаў ён.