20 красавіка 2026 г.
Белпрэсцэнтр
Адбылося ўрачыстае адкрыццё Інфармацыйнага цэнтра Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь
24.01.2025г.
Для працы ў Інфацэнтры акрэдытаваны 812 прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, з іх 331 — прадстаўляюць замежныя медыі. Лічба па замежных СМІ - беспрэцэдэнтна высокая. Геаграфія - самая шырокая. Сярод акрэдытаваных - журналісты 70 вядучых сусветных медыя: ТАСС, ВДТРК, Медыякарпарацыі Кітая, Al Jazeera, BBC, Reuters, CNN і іншыя».
Міністр інфармацыі Беларусі:
- Як бачыце, Беларусь абсалютна інфармацыйна адкрытая, нам няма чаго хаваць. Прыязджайце, глядзіце, транслюйце. І пішыце толькі праўду пра нашыя выбары і нашу краіну. Гэта найважнейшы крытэрый журналісцкай прафесіі. Перафразуючы вядомую фразу Карэла Чапека: "Калі журналісты будуць казаць толькі тое, што яны сапраўды ведаюць - на зямлі будзе дзіўна ціха". І я прашу: гаварыце гучна - але па справе; пішыце шчыра - але па фактах; здымайце прыгожа і прафесійна — але, з павагай да Беларусі, якая вас прымае.
Белпрэсцэнтр
Удзельнікі