20 красавіка 2026 г.
Белпрэсцэнтр
Выязное прэс-мерапрыемства: «Адкрыццё Міжнароднага медыцынскага форума «Ахова здароўя Беларусі»
15.04.2025г.
Сёння на футбольным манежы ў Мінску ўрачыста адкрыўся юбілейны 30-ы міжнародны форум "Ахова здароўя Беларусі - 2025".
Форум стаў выдатнай магчымасцю для прэзентацыі кампаній, якія вырабляюць і пастаўляюць фармпрадукцыю, медабсталяванне, матэрыялы і інструменты, а таксама інавацыйныя распрацоўкі і IT-рашэнні ў галіне аховы здароўя.
Маштабны галіновы форум "Ахова здароўя Беларусі-2025" уключае ў сябе выставу, у якой прымаюць удзел 194 экспаненты з 8 краін: Беларусі, Расіі, Венгрыі, Егіпта, Ірана, Кітая, Турцыі, Швейцарыі, і шырокую дзелавую праграму.
У рамках дзелавой праграмы адбудуцца 22 канферэнцыі і семінара навукова-практычных цэнтраў і ўстаноў сістэмы Міністэрства аховы здароўя, а таксама 15 семінараў медыцынскіх кампаній.
Белпрэсцэнтр
Удзельнікі