18 красавіка 2026 г.
Белпрэсцэнтр
Выязное мерапрыемства: "Пленарнае пасяджэнне: Дзевяты Беларускі касмічны кангрэс"
21.10.2025г.
IX Беларускі касмічны кангрэс стартаваў!
З 21 па 23 кастрычніка 2025 года ў Мінску пройдзе IX Беларускі касмічны кангрэс — адна з ключавых навуковых падзей года ў сферы космасу і высокіх тэхналогій.
Форум адбудзецца на базе Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі, Інстытута цепла- і масаабмену ім. А.У. Лыкава і Прэзідыума НАН Беларусі.
21 кастрычніка ў 10:00 у АІПІ НАН Беларусі (вул.Сурганава, 6) адбылося пленарнае пасяджэнне, якое адкрывае работу кангрэса.
З 09:00 пачала работу выстава навукова-тэхнічнай прадукцыі касмічнага прызначэння.
У 09:45 - адбыўся прэс-падыход Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Сцяпанавіча Караніка.
Як адзначыў У.Чахонін: у Расіі і Беларусі вельмі багаты вопыт супрацоўніцтва ў галіне космасу
«Натуральна, многія кірункі супрацоўніцтва працягваюць развівацца. Гэта працы ў галіне электронікі, у галіне прыборабудавання, гэта работы ў галіне рухавікабудавання. Вядома ж, вялікая ўвага надаецца працам у галіне фізіялогіі, біялогіі, медыцыны, касмічнай», - распавёў віцэ-прэзідэнт РАН Уладзімір Чахонін.
Праца накіравана на вырашэнне цэлага спектра задач, якія факусуюцца на тым, каб гэтыя тэхналогіі актыўна прымяняліся на карысць чалавецтва.
Сярод удзельнікаў:
Марына Васілеўская - першая беларуская жанчына-касманаўт;
Алег Віктаравіч Навіцкі - касманаўт;
прадстаўнікі Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы,
касмічных агенцтваў СНД,
вядучых навуковых і прамысловых арганізацый
Белпрэсцэнтр
Удзельнікі