18 красавіка 2026 г.
Белпрэсцэнтр
Выязное мерапрыемства: Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Конкурсу маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы "Мост дружбы"
27.11.2025г.
Пастаянны Камітэт Саюзнай дзяржавы і Нацыянальны прэс-цэнтр Рэспублікі Беларусь у 2024-2025 гг. правялі конкурс маладых літаратараў "Мост Дружбы".
Сёння адбыўся фінальны, кульмінацыйны этап конкурсу - узнагароджанне пераможцаў праекта. Ушанаванне лаўрэатаў прайшло ва ўрачыстай абстаноўцы, дыпломы пераможцам уручылі прадстаўнікі кіраўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел дэпутаты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі, прадстаўнікі саюзаў пісьменнікаў дзвюх краін, творчай і навуковай грамадскасці.
Конкурс праводзіўся сёмы раз і, па традыцыі, аб'яднаў таленавітых аўтараў з Беларусі і Расіі ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў.
Дыпломы пераможцам творчага спаборніцтва - аўтарам апавяданняў, аповесцей, нарысаў і эсэ ўручаў Кіраўнік Прадстаўніцтва Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы ў г.Мінску Анатоль Маркевіч.
Акрамя таго аўтары атрымалі ва ўзнагароду Альманахі з уласнымі працамі і працамі астатніх пераможцаў.
Лаўрэатамі Конкурсу маладых літаратараў Саюзнай дзяржавы "Мост дружбы" 2024-2025 года сталі:
Ад Расійскай Федэрацыі:
- Капусціна Еўфрасіння
- Кузняцоў Іван
- Мусіна Загіда
- Разанцаў Аляксандр
- Самоў Ягор
Ад Рэспублікі Беларусь:
- Вештарт Алесь
- Мяцеліца Кіра
- Кузняцова Ксенія
- Мігуля Вікторыя
- Назарава Кацярына
Белпрэсцэнтр
Удзельнікі