Белпрэсцэнтр

Выязная прэс-канферэнцыя: “Патэнцыял развіцця кандытарскай галіны ў Рэспубліцы Беларусь. Прэзентацыя навагодняй калекцыі ад найбуйнейшай фабрыкі краіны»

27.11.2025г.

Сёння на кандытарскай фабрыцы “Камунарка” прайшла прэс-канферэнцыя на тэму: “Патэнцыял развіцця кандытарскай галіны ў Рэспубліцы Беларусь.

Прэзентацыя навагодняй калекцыі ад найбуйнейшай фабрыкі краіны».

Кандытарская фабрыка «Камунарка» працягвае векавую традыцыю - ствараць салодкі навагодні настрой!

 

Юлія Госцеева, намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці, расказала аб ключавой кампаніі года:

Дынаміка ўражвае:

Верасень: запуск і выпуск 314000 падарункаў.

Кастрычнік: пераход на буйныя фарматы і рост да 580 тысяч адзінак.

Лістапад: упэўненае апярэджанне планаў - ужо 1150000 падарункаў!

Мэта - 1,5 мільёна навагодніх набораў, ужо рэалізавана больш за 1,2 мільёна!

 

Трэнды сезона:

Самыя папулярныя - падарункі вагой 1 кг.

Асаблівы попыт - набор з сімвалам года (конікам)! Некалькі разоў дадрукоўвалі пакаванне! Імкнемся задаволіць кожнага пакупніка!

 

Спікерамі выступілі:

Ксенія Гершончык - намеснік начальніка ўпраўлення па вытворчасці прадуктаў харчавання канцэрна "Белдзяржхарчпрам";

Юлія Госцеева - намеснік генеральнага дырэктара па вытворчасці СААТ "Камунарка";

Ірына Мацыгуд – галоўны тэхнолаг СААТ «Камунарка»;

Ганна Козыр - начальнік упраўлення па якасці СААТ "Камунарка";

Дар'я Арлова-Літвінава - вядучы спецыяліст аддзела маркетынгу і рэкламы СААТ "Камунарка";

Сяргей Атаманаў - начальнік аддзела прамых продажаў па Мінску і Мінскай вобласці

 

Белпрэсцэнтр

Удзельнікі

27.11.2025г. Белпрэсцэнтр
  • Падзяліцца