18 красавіка 2026 г.
Соб. инф.
«Статус сям'і ва ўмовах сучаснага беларускага грамадства», прымеркаваная да Міжнароднага Дня сям'і
Кавалькоў Валерый Валер'евіч
Намеснік Міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
Недзень Леанід Часлававіч
Галоўны спецыяліст аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
Валерый Кавалькоў, намеснік Міністра працы і сацабароны Беларусі:
«Каштоўнасць сям'і для беларусаў вельмі высокая. 98% насельніцтва лічыць сям'ю найважнейшай часткай свайго жыцця. На сённяшні дзень у сем'ях пражывае каля 80% насельніцтва краіны. За апошнія 10 гадоў павялічылася колькасць двухдзетных сем'яў на 43 тысячы (на 13%), зараз кожная трэцяя сям'я ў Беларусі - гэта двухдзетная сям'я. У шматдзетных сем'ях пражывае пятая частка ўсіх дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Колькасць шматдзетных сем'яў працягвае расці і сёння іх ужо амаль 119 тысяч. 80% шматдзетных сем'яў гэта сем'і з трыма дзецьмі. Мы бачым, што вобраз двухдзетнай і трохдзетнай сям'і становіцца сёння нормай».
Леанід Недзень, галоўны спецыяліст медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя:
У цяперашні час распрацаваны праграмы падтрымкі маладым і шматдзетным сем'ям. У краіне сфарміравана сістэма прававых гарантый і сацыяльных ільгот сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей. Міністэрства аховы здароўя са свайго боку прапануе поўны спектр паслуг для захавання здароўя маці і дзіцяці, наладжана дзейнасць службы планавання сям'і.
У Беларусі з 2021 года дзейнічае дзяржаўная падтрымка бясплодных пар у выглядзе прадастаўлення бясплатнай спробы ЭКА. Працэдура ЭКА за кошт бюджэтных сродкаў у 2021 годзе праведзена 884 шлюбным парам, у выніку чаго наступіла клінічная цяжарнасць у больш як у 30% выпадкаў. За тры месяцы 2022 года выканана ЭКА больш за 50 шлюбным парам.
Удзельнікі