20 красавіка 2026 г.
Белпрэсцэнтр
Выязное прэс-мерапрыемства: “Урачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі “Новыя гарызонты”
05.02.2026г.
Асаблівае мастацтва: У Прэзідэнцкай бібліятэцы адкрылася выстава "Новыя гарызонты"
5 лютага ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё мастацкай выстаўкі "Новыя гарызонты".
На выстаўцы прадстаўлены работы падапечных аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі інвалідаў Салігорскага раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Гэта мастакі з няпростым лёсам, якія, пераадольваючы жыццёвыя перашкоды, дэманструюць дзіўную сілу духу і шчыры запал да творчасці.
Дырэктар бібліятэкі Алена Секач падкрэсліла асаблівую значнасць падзеі:
“Гэта вельмі важна для нашага грамадства, для нашых чытачоў і, канечне, для саміх мастакоў. Для іх вялікі гонар, што іх работы выстаўлены ў сценах Прэзідэнцкай бібліятэкі пасля Палаца Незалежнасці. Яны з вялікім захапленнем прынялі наша запрашэнне. Як вы можаце заўважыць, яны малююць нашую радзіму, Беларусь, якую вельмі любяць».
Яна адзначыла, што бібліятэка - гэта не толькі сховішча ведаў, але і, у першую чаргу, прастора для сустрэч і чалавечага ўзаемадзеяння. Асаблівым людзям неабходны пастаянныя, а не выбарачныя, ўвага і паўнацэнны ўдзел у грамадскім жыцці.
Белпрэсцэнтр
Удзельнікі